Акудовіч Валянцін Васільевіч
- Язык: Белорусский
- Пол: мужской
- Дата рождения: 18 чэрвеня 1950
Об авторе:
Валянцін Васільевіч Акудовіч (нар. 18 чэрвеня 1950, Свіслач) — беларускі філосаф, эсэіст, літаратурны крытык. Працаваў экспедытарам на Свіслацкім хлебазаводзе (1967—1968), токарам, слесарам і інжынерам па металу на Мінскім маторным заводзе (1968—1969, 1970—1975), служыў у Савецкай арміі (1969—1970), быў кіраўніком турысцкага гуртка ў Доме піянераў Заводскага раёна (1980—1981), сцярог розныя ўстановы (1981—1985, 1986), працаваў лодачнікам на аўтатурбазе «Нарачанка» (1985). Скончыў Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага пры СП СССР у Маскве (1980), спецыяльнасць — літаратар. З 1986 стаў намеснікам дырэктара Мінскай школы турызму, адкуль у 1990 перайшоў на кафедру спартыўнага турызму Беларускага філіяла інстытута турызму (старэйшы выкладчык). У 1991—1999 працаваў у штотыднёвіку «Культура» (рэдактар аддзела, першы намеснік галоўнага рэдактара). Затым (1999—2000) быў рэдактарам аддзела філасофіі і замежнай літаратуры часопіса «Крыніца» і нейкі час штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Па-за службай у дзяржаўных установах з'яўляўся намеснікам галоўнага рэдактара філасофскага часопіса «Фрагменты», выкладаў у Беларускім калегіуме (з 2001 — куратар аддзялення філасофіі і літаратуры). Рэдактар філасофскага часопіса «Перекрёстки» (2004—2007) і куратар літаратурна-філасофскага часопіса «Паміж».