Бураўкін Генадзь Мікалаевіч
- Язык: Белорусский
- Пол: мужской
- Дата рождения: 28 жніўня 1936
Об авторе:
Генадзь Мікалаевіч Бураўкін (28 жніўня 1936, в. Шуляціна, цяпер в. Тродавічы[1], Расонскі раён, Віцебская вобласць — 30 мая 2014, Мінск) — беларускі паэт, дзяржаўны дзеяч. Нарадзіўся ў сям'і служачага. 2-ю сусветную вайну перажыў на акупаванай тэрыторыі. Скончыў аддзяленне журналістыкі філфака БДУ (1959)[1]. Працаваў у часопісе «Камуніст Беларусі», у газеце «Літаратура і Мастацтва», быў карэспандэнтам «Правды» па Беларусі, галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць», дзе друкаваў творы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча, а таксама кнігу Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка «Я з вогненнай вёскі»[1]. З 1978 Г. Бураўкін — старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. З'яўляўся старшынёй Дзяржтэлерадыё БССР (1978—1990), аднак за падтрымку дэмакратычных сіл і прадстаўленне эфіру лідарам БНФ быў вызвалены ад пасады і накіраваны на дыпламатычную працу. У 1990 атрымаў прызначэнне пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН[2], але ў 1993 звярнуўся да старшыні ВС Рэспублікі Беларусь з просьбай аб вызваленні ад гэтай пасады. Пасля вяртання, у 1994—1995, быў намеснікам міністра культуры і друку[3]. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 10 і 11 склікання (1980—1990), быў адным з ініцыятараў прыняцця Закона аб мовах. Быў старшынёй ТБМ імя Ф. Скарыны. Лаўрэат дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы. У 1995—2001 працаваў у часопісе «Вожык» у Мінску. Член Беларускага ПЭН-Цэнтру(руск.) бел., сустаршыня ўсебеларускага з'езду за Незалежнасць (2000), Член Рады беларускай інтэлігенцыі. З 2008 года з'яўляўся кіраўніком назіральнага савета спадарожнікавага тэлеканала Белсат, які фінансуецца ўрадам Польшчы і вяшчае з Вільнюса на беларускай мове. Сябраваў з шэрагам вядомых беларускіх мастакоў свайго пакалення. Часта прамовай Генадзя Бураўкіна адкрываліся іх мастацкія выставы.