Калеснік Уладзімір Андрэевіч
- Язык: Белорусский
- Пол: мужской
- Дата рождения: 17 верасня 1922
Об авторе:
Уладзімір Андрэевіч Калеснік (17 верасня 1922, в. Сіняўская Слабада, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — 1994) — беларускі літаратуразнавец і крытык. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Кандыдат філалагічных навук, прафесар. Скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, аспірантуру пры гэтым інстытуце. З 1952 года — загадчык кафедры літаратуры Бабруйскага настаўніцкага інстытута, з 1956 — загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута. Узначальваў Брэсцкае літаратурнае аб'яднанне. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1960), быў сакратаром яго аддзялення ў Брэсце. Аўтар шматлікіх вучэбных дапаможнікаў і падручнікаў для студэнтаў педінстытутаў і ўніверсітэтаў, дакументальных аповесцей, складальнік зборнікаў паэзіі Заходняй Беларусі «Сцяг і паходні», «Ростані волі». Сумесна з А. Адамовічам і Я. Брылём напісаў кнігу «Я з вогненнай вёскі…».