Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
- Язык: Белорусский
- Пол: мужской
- Дата рождения: 26 лістапада 1930
Об авторе:
Уладзі́мір Сямё́навіч Каратке́віч (26 лістапада 1930, Орша, цяпер Віцебская вобласць — 25 ліпеня 1984, Мінск, БССР) — беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Адна з найбольш яскравых постацей у беларускай літаратуры другой паловы XX ст.[1]. Першы беларускі пісьменнік, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву[2]. Творчасць Уладзіміра Караткевіча адрозніваецца рамантычнай скіраванасцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам і гуманістычным гучаннем. Пісьменнік істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам[3]. Найбольш вядомыя такія творы аўтара, як аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха», «Сівая легенда», раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», нарыс «Зямля пад белымі крыламі»[4][5].