Кавалёў Сяргей Валер’евіч

Кавалёў Сяргей Валер’евіч
  • Язык: Белорусский
  • Пол: мужской
  • Дата рождения: 20 чэрвеня 1963
Об авторе:
Сяргей Валер'евіч Кавалёў (20 чэрвеня 1963, Магілёў) — беларускі драматург, крытык, паэт, літаратуразнаўца. Доктар філалагічных навук. Жыве ў Любліне (Польшча). Друкуецца з 1980. Даследуе праблемы сучаснай беларускай паэзіі (зборнікі артыкулаў «Як пакахаць ружу», 1989; «Партрэт шкла», 1991), шматмоўную літаратуру ВКЛ (кнігі «Героіка-эпічная паэзія Беларусі і Літвы XVI ст.», 1993; «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу», 2002). Аўтар п'ес «Драўляны рыцар» (паст. 1988), «Звар'яцелы Альберт, або Прароцтвы шляхціца Завальні» (паст. 1991), «Трышчан, або Блазны на пахаванні» (паст. 1995), «Люстэрка Бландоі» (паст. 1996 пад назвай «Заложніца кахання»), «Саламеі і амараты» (паст. 1996), «Стомлены д'ябал» (паст. 1997), «Францішка, або Навука кахання» (2000) і інш., створаных на аснове літаратурных твораў і фальклорным матэрыяле. Інсцэніраваў паэму «Тарас на Парнасе», творы С. Русецкай («Чатыры гісторыі Саламеі»), У. Караткевіча («Заяц варыць піва»). С. Кавалёў распрацоўвае літаратурную тэхналогію рымейку. Яму ўласціва грунтоўнасць, раскаванасць і нязмушанасць пісьма. Ствараюцца не толькі пераробкі, але і арыгінальныя драматургічныя творы. Да такіх належыць п'еса «Стомлены д'ябал». Па аўтарскім вызначэнні, гэта фантасмагорыя ў дзвюх дзеях з жыцця і літаратуры беларусаў. Натхнёны творамі К. Марашэўскага, Ф. Аляхновіча, С. Кавалёў разгарнуў чараду смешных і павучальных авантур з удзелам селяніна Яські, яго жонкі Паўлінкі і Д'ябла. Нячысцік у творы парадаксальна добры, спагадлівы і безабаронны, ён памятае пра сваё былое анёльскае мінулае і стукаецца ў дзверы раю. Для чалавека, які не дасягнуў яшчэ сваёй дасканаласці, не зразумеў свайго прызначэння, дзверы да шчасця пакуль зачынены. Піша для дзяцей: «Хохлік» (паст. 1993), «Дарога на Віфліем» (1998). Выкарыстанне аўтарам казачных матываў, міфалагічных сюжэтаў, персанажаў носіць творчы характар. У п'есе-казкцы С. Кавалёва «Хохлік» галоўны герой — «маленькі барадаты дзядок у стракатай апранасе», «сярдзіты з выгляду, але добры ў душы чалавечак з сямейства гномаў». Ён дапамагае Дзяўчынцы, што заблукала ў зімовым лесе, адшукаць дарогу дахаты; ён жа здатны быць, калі што, і «выхавацелем». Казачны ліхадзей — гном Карузлік, хітры і злы. Драматург знайшоў для звычайнага казачнага канфлікту паміж дабром і злом незвычайных персанажаў, надаўшы твору адценне загадкавасці, чарадзейства.
Полная версия Дрэва вечнасці - Кавалёў Сяргей Валер’евіч
Дрэва вечнасці
Кавалёў Сяргей Валер’евіч Легкое чтение