Хадановіч Андрэй

Хадановіч Андрэй
  • Язык: Белорусский
  • Пол: мужской
  • Дата рождения: 13 лютага 1973
Об авторе:
Андрэ́й Вале́р’евіч Хадано́віч (нар. 13 лютага 1973 году, Менск) — беларускі паэт, перакладчык, літаратуразнаўца, бард. Навучаўся ў школе № 113, потым у школе № 162. У 1995 годзе скончыў расейскае аддзяленьне філфаку БДУ, у 1999 — асьпірантуру пры БДУ. З 1999 да цяпер выкладае замежную (францускую) літаратуру на філфаку БДУ, а таксама вядзе заняткі ў «Перакладчыцкай Майстэрні» пры Беларускім ПЭН-цэнтры і ў Школе маладога літаратара пры Саюзе беларускіх пісьменьнікаў. Выкладаў у Ліцэі імя Якуба Коласа і Беларускім калегіюме. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. У 2009—2017 гадох — старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру, цяпер — сябра рады арганізацыі. Займаўся інтэлектуальнымі гульнямі («Што? Дзе? Калі?», каманда МІФ). Выступаў у журы конкурсу дзіцячай творчасьці ў межах праектаў «Дзень Зямлі. Беларусь 2003», потым у 2004—2005. У 2007 на лэйбле BMAgroup выдаў аўдыёкнігу «Абменьнік». Уваходзіць у журы шматлікіх літаратурных прэмій і конкурсаў. Перакладае на беларускую мову з ангельскай, польскай, расейскай, украінскай, францускай. Піша вершы, лімэрыкі. Першая яго кніга выйшла ў перакладзе на ўкраінскую: «Листи з-під ковдри» («Лісты з-пад коўдры») — пераклады яго вершаў на ўкраінскую зрабілі Дзьвінка Маціяш, Максім Стрыха, Сяргій Жадан, Іван Лучук і Мар’яна Саўка. Творчасьць Андрэя Хадановіча адрозьніваецца багацьцем і разнастайнасьцю мовы, стылістычнымі экспэрымэнтамі, іранічнасьцю стылю, а дасягненьні маскальскай і ўсходнеэўрапейскай «кніжнай» паэзіі спалучаюцца з элемэнтамі «нізавой» культуры (рок, рэп, гарадзкое прастамоўе).
Полная версия Дэжа вю: перавыбранае - Хадановіч Андрэй
Дэжа вю: перавыбранае
Хадановіч Андрэй Разное