Пясецкі Сяргей

Пясецкі Сяргей
  • Язык: Русский
  • Пол: мужской
  • Дата рождения: 1 красавіка 1901
  • Место рождения: Ляхавічы, Расійская імперыя
Об авторе:
Сярге́й Пясе́цкі (польск.: Sergiusz Piasecki; 1 чэрвеня 1901, Ляхавічы, Слуцкі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 12 верасня 1964, Лондан, Лонданскае графства, Англія, Вялікабрытанія) — адзін з найбольш яскравых польскіх пісьменнікаў беларускага паходжання XX стагоддзя.  Нарадзіўся ў сям’і беларускі і зрусіфікаванага паляка. З пачаткам Першай сусветнай вайны разам з сям’ёй быў эвакуяваны ва Уладзімір (Расія). Сёмы клас расійскай гімназіі для Пясецкага скончыўся турмой, калі ён паспрабаваў пераканаць гімназійнага інспектара ў сваёй рацыі з дапамогай рэвальвера. Неўзабаве Пясецкі ўцякае з турмы. Падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі ў лістападзе 1917 года ён апынуўся ў Маскве. Бальшавіцкі тэрор настолькі яго ўразіў, што ў Мінск у 1918 годзе ён прыязджае свядомым антыкамуністам. Праз некалькі месяцаў Пясецкі вярнуўся на радзіму. Да 1921 года Пясецкі ваюе з бальшавікамі спачатку ў шэрагах беларускай партызанкі (атрады «Зялёнага Дуба»), а пазней далучаецца да Літоўска-Беларускай дывізіі польскага войска. Затым пераязджае ў Ракаў, які знаходзіўся на мяжы з Савецкай Беларуссю, у міжваенны час на працягу 5 гадоў займаецца кантрабандай, адначасова выконваючы на тэрыторыі Беларусі функцыі агента польскай ваеннай разведкі. У 1927 годзе польскі суд асуджае Пясецкага за рабаўніцтва на 15 гадоў турмы. Напачатку Пясецкі трымае галадоўкі, дабіваецца абароны правоў вязняў. На сёмым годзе зняволення ў Пясецкага прачынаецца літаратурны дар. Турэмная адміністрацыя рада такому павароту і не перашкаджае. Роднымі мовамі пісьменніка былі беларуская і руская. Польскую мову Пясецкі вывучаў падчас пісання кніг. Таму яго творы вельмі лёгка чытаюцца беларусам. Турэмная проза Пясецкага прыцягнула ўвагу вядомага польскага пісьменніка і журналіста Мельхіёра Ваньковіча (1892—1974). Ваньковіч заахвоціў Пясецкага працягваць пісьменніцкую працу і дапамог выдаць першую кніжку — «Каханак Вялікай Мядзведзіцы». Выданне і нечуваны поспех кніжкі сталі для Пясецкага ключом, які адчыніў яму дзверы турмы. Падчас Другой сусветнай вайны Пясецкі ўдзельнічае у фарміраваннях Арміі Краёвай на Віленшчыне, кіруе аддзелам па выкананні смяротных прысудаў АК. Ёсць падазрэнні, што забойства Францішка Аляхновіча было выканана яго аддзелам. У 1946 годзе эмігруе на Захад, спачатку ў Італію, потым у Вялікабрытанію. У Італіі ён выкрадае ў аднаго з выдаўцоў дакументы, з дапамогай якіх атрымлівае правы і грошы ад наступных перавыданняў сваіх твораў. Іншыя выдавецтвы друкавалі яго кнігі без выплаты ганарараў. Надмагілле Сяргея Пясецкага — могілкі ў Гасцінгсе, Вялікабрытанія Памёр ад рака ва Уэльсе, Вялікабрытанія, пахаваны ў Гасцінгсе. На яго надмагільным камяні высечаная Вялікая Мядзведзіца.
Полная версия Яблычак - Пясецкі Сяргей
Яблычак
Пясецкі Сяргей Классическая проза
Полная версия Гляну я ў аконца... - Пясецкі Сяргей
Гляну я ў аконца...
Пясецкі Сяргей Классическая проза