Тарасаў Кастусь
- Язык: Белорусский
- Пол: мужской
Об авторе:
Кастусь Іванавіч Тарасаў нарадзіўся 10 кастрычніка 1940 года ў Мінску ў сям’і Івана Тарасава і Марыны Матусевіч. Бацька - Іван Міхайлавіч Тарасаў (1906 - 1973) быў родам з вёскі Горкі Віцебскай вобласці. Гэтаму чалавеку выпаў няпросты лёс. Яго жыццё пачалося з трагічнага здарэння. У пяцігадовым узросце хлопчык пашкодзіў сабе пазваночнік (загуляўшыся з братамі, ён упаў з печы), бацькі не адвезлі сына да доктара, і неўзабаве ў хлопчыка стаў расці горб. Насуперак нешчаслівым абставінам бацька Кастуся Тарасава знайшоў свой шлях у жыцці. Ён юнаком адправіўся ў Мінск, скончыў інстытут... Пазней Іван Тарасаў стаў буйным вучоным-хімікам, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР, выкладаў у Беларускім Палітэхнічным інстытуце. "Іван выбіўся ў людзі" - пэўна, сказалі б яго аднавяскоўцы, давядзіся ім даведацца пра лёс вясковага калекі.