Прышлы (на белорусском языке) — Ларин Михаил

Книга Прышлы (на белорусском языке)

Ларин Михаил
Читать онлайн
Мiхась Ларын Прышлы Пераклад: Мiхась Шупенька 1. Салдаценкаў На турбазе ўжо пяты дзень запар роў архаiчны рэпрадуктар. Я ўжо пракляў усё на свеце i еў сябе поедам. Паддаўся, iдыёт, на ўгаворы супрацоўнiкаў нашага канструктарскага аддзела. Асаблiва Светка Нiкiшова, капiроўшчыца, распiналася. - Дык вы яшчэ зусiм не былi на нашай турбазе, Мiкалай Мiкалаевiч? - Не быў, - адказваю. У яе - вялiзныя здзiўленыя вочы. - Як жа гэта так, Мiкалай Мiкалаевiч? Шэсць гадоў робiце ў аддзеле i нi разу... Шмат страцiлi. Там райскiя мясцiны, скажу вам. Я ўжо была двойчы. Як у казцы! А якая рыбалка! Шашлыкi - аб'ядзенне! Добрая цаца! Паехаў у гэтую iдыёцкую глухамань. Гадзiны чатыры цягнулiся сюды ў спякоту на аўтобусе. Можа, Нiкiшова думала, што я на яе вока кiнуў? Першы дзень ад мяне нi на крок не адыходзiла. Ну i дурнiца. Цi, можа, я дурань - не ведаю. Потым адчапiлася яна. У яе кавалер з'явiўся з суседняга аддзела. Шуры-муры круцяць. Ну i няхай сабе. Гэта iх iнтэрас. Усе на турбазе парамi. Адзiн я лiшнiм аказаўся. Напэўна, таму, што характар такi, не вельмi каб. А можа, што няўдачлiвы. Вось i сёння спазнiўся на прычал. Лодкi ўсе разабралi, i мне не было больш чаго рабiць, як тупаць пасля снедання да драўлянага домiка душыць падушку. Павалiўся на рыпучы металiчны ложак дапатопнай канструкцыi. Звёў павекi, але сон не iшоў. Паспрабуйце заснуць, калi ледзь не над вухам дзень пры днi адны i тыя ж песнi равуць. Нудота страшэнная. Пакруцiўшыся на панцырнай сетцы з гадзiну, я падняўся з цвёрдым намерам альбо заткнуць на гэты раз звану "рот", альбо падацца ад гэтага кашмару куды вочы глядзяць. Няхай лепш з мяне камары здзекуюцца. А камароў у гэтым годзе тут безлiч. У, крывапiўцы!