Книга Страсці па Аўдзею
Бутрамееў Уладзімір Пятровіч
- Автор: Бутрамееў Уладзімір Пятровіч
- Жанр: Разное
- Издательство: Беларусь
Читать онлайн
Канфлікт у драме Бутрамеева — паміж філасофіяй селяніна-працаўніка і сілай руйнавання, якую ўвасабляе сталінская калектывізацыя. Аўдзей, аднаасобнік на хутары, трымаецца спрадвечнага, традыцыйнага ўкладу жыцця. Галоўная крыніца яго дабрабыту — праца: цяжкая, катаржная, але самаахвярная і сумленная. І неадольнае жаданне селяніна мець кавалак уласнай зямлі, гаспадарыць на ёй, мець плён ад працы, быць гаспадаром лёсу. Уладзімір Бутрамееў паказвае прывязанасць Аўдзея да зямлі як абсалютна натуральнае чалавечае пачуццё. Гісторыя раскулачвання Аўдзея падаецца як ачышчальная пакута, як ахвярніцкі акт — адсюль і евангельская назва пьесы.