Книга Тэўтонскі ордэн. Ад Ерусаліма да Грунвальда
Краўцэвiч Аляксандр Канстанцінавіч
- Автор: Краўцэвiч Аляксандр Канстанцінавіч
- Жанр: Всемирная история
- Издательство: Навука і тэхніка
Читать онлайн
Кніга гарадзенскага гісторыка Алеся Краўцэвіча распавядае пра заснаванне, існаванне і гістарычны шлях Тэўтонскага ордэна, які моцна паўплываў на гістарычны лёс Беларусі. Самыя цесныя адносіны Вялікага Княства Літоўскага з ордэнам пачаліся з 80-х гадоў XIV ст. і працягваліся больш за сто гадоў, да пачатку XV ст. Гэтыя адносіны нельга назваць добрасуседскімі. Хутчэй мела месца зацятая барацьба, у якой абодва бакі адстойвалі свае жыццёвыя інтарэсы. Цікавы сам феномен Тэўтонскага ордэна. Гэта ўнікальная ў гісторыі з'ява, калі духоўна-рыцарскае аб'яднанне стварыла магутную дзяржаву, якая займала важнейшае месца ў тагачаснай Усходняй і Цэнтральнай Эўропе... У сваёй кнізе аўтар падрабязна апісвае стварэнне і ўстрой ордэна братоў-рыцараў Тэўтонскага дому Дзевы Марыі ў Ерусаліме, шлях ордэна з палестынскіх пяскоў у прускія лясы, ваенныя кампаніі і удзел ордэна ў Грунвальдскай бітве. Кніга напісана простай даступнай мовай, адрасавана школьнікам.