Книга Расейска-беларускi слоўнiк для школьнiкаў (СИ)
Булыка Аляксандр Мікалаевіч
- Автор: Булыка Аляксандр Мікалаевіч
- Жанр: Энциклопедические словари
Читать онлайн
Гэты расейска-беларускi слоўнiк прызначаны найперш для вучняў i настаўнiкаў сярэдняй школы. Аднак, зразумела, карыстацца iм могуць таксама навучэнцы i выкладчыкi вучэльняў, каледжаў i тэхнiкумаў, студэнты вышэйшых навучальных устаноў. Слоўнiк можа быць выкарыстаны пры перакладах з расейскай мовы на беларускую, на занятках па развiццю мовы. У сувязi з тым, што гэты лексiкаграфiчны даведнiк будзе служыць вучэбным дапаможнiкам, пры яго ўкладаннi ўлiчана моўная практыка вучняў. Рэестр слоўнiка ўключае болей за 10 тысяч лексiчных адзiнак, якiя не супадаюць з беларускiмi адпаведнiкамi або маюць iстотныя фармальныя адрозненнi ад iх. Аснову рэестра складае агульнаўжывальная лексiка сучаснай расейскай лiтаратурнай мовы. Акрамя таго, пададзены найбольш распаўсюджаныя спецыяльныя тэрмiны, гiстарызмы i неалагiзмы. У аснову слоўнiка пакладзены матэрыялы акадэмiчных выданняў "Русско-белорусского словаря" (1993) i "Беларуска-рускага слоўнiка" (1988-1989). Выкарыстаны таксама чатырохтомны "Словарь русского языка" (1981-1984), "Беларуска-рускi слоўнiк для школьнiкаў" i "Арфаграфiчны слоўнiк для школьнiкаў" А.Н.Булыкi (2000).